Прадпрымальнiкi запусцiлi сацыяльную iнiцыятыву, каб сэканомiць сродкi бюджэту, але вымушаны за гэта плацiць - remago.by
REMAGO.BY
пожалуйста, подождите

Прадпрымальнiкi запусцiлi сацыяльную iнiцыятыву, каб сэканомiць сродкi бюджэту, але вымушаны за гэта плацiць

Ці ведалі вы, колькі сродкаў бюджэту (лічыце, нашых сродкаў) траціцца, каб ачысціць пад’езды, слупы ды прыпынкі на вуліцах ад празмернай і не заўсёды карыснай рэкламы? Прадпрымальнікі з Беразіно Дзмітрый і Святлана Лабковічы знайшлі спосаб зрабіць гэтую рэкламу цывілізаванай і стварылі сацыяльны праект, каб сэканоміць нашы сродкі. Але ўсё аказалася не так проста…

Пяць гадоў таму Лабковічы, мабыць, як і любая маладая сям’я, пачалі шукаць дадатковую крыніцу даходу. Святлана пакінула сваю работу ў школе, а ўвагу Дзмітрыя, які на той момант яшчэ працаваў у МНС, прыцягнула рэклама ў ліфтах.

— Рэклама для мяне ў першую чаргу была творчасцю і заўсёды цікавіла як сфера дзейнасці, таму я адразу звярнуў увагу на камерцыйныя аб’явы ў ліфтах дамоў Мінска. Аднак у Беразіно пераважае малапавярховая забудова, і мы пачалі думаць, як можна зрабіць рэкламу цывілізаванай менавіта ў маленькіх гарадах, — кажа Дзмітрый Лабковіч. — Амаль адразу мы зразумелі, што можна не толькі зарабляць на гэтым грошы, але і рабіць нешта добрае для людзей, каб рэклама перастала іх раздражняць і стала якасным прадуктам. І вельмі хутка наш камерцыйны праект ператварыўся ў сацыяльна-рэкламны.

Першыя рэкламныя канструкцыі каля пад’ездаў дамоў з’явіліся ў Беразіно, і з цягам часу прадпрымальнікі зразумелі, што іх праект карысны для выканкамаў і ЖКГ, і сталі рухацца далей у гэтым кірунку. На сёння ў 25 раённых цэнтрах Беларусі размешчана ўжо 4500 інфармацыйных дошак. За іх устаноўку насельніцтва нічога не плаціла, уласна кажучы, таксама як камунальнікі і мясцовыя ўлады. Менавіта іх аб’явы размяшчаюцца бясплатна, як і інфармацыя з UNІHЕLР і іншых карысных крыніц, плату прадпрымальнікі бяруць толькі з камерцыйных рэкламадаўцаў. Дарэчы, прапаноўваюць ім таннейшую паслугу, за якую нельга атрымаць штраф.

— Напрыклад, калі крама прапаноўвае свае тавары, мы размяшчаем іх буклеты. На такіх стэндах можна ўбачыць рэкламу мясцовых прадпрымальнікаў, якія дагэтуль пакідалі яе ў паштовых скрынках, — нашы канструкцыі дазваляюць людзям паглядзець, пачытаць і ўзяць нейкі матэрыял з сабой, — дзеліцца Дзмітрый. — Камусьці наш праект можа здавацца камерцыйным, але гэта не зусім так. Так, мы зарабляем нейкія грошы, і гэта нядрэнна, але асноўная наша задача заключаецца ў тым, каб зрабіць рэкламу цывілізаванай.

Поделиться:

1 494 Slice 13 Created with Sketch.


Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

наша команда


remago — это не просто компания,


remago — это семья


оставьте заявку, и мы вам ПЕРЕЗВОНИМ