Як змагацца з несанкцыянаванай рэкламай на дошках аб'яў - remago.by
REMAGO.BY
пожалуйста, подождите

Як змагацца з несанкцыянаванай рэкламай на дошках аб’яў

Сацыяльны праект «Стэнд Беларусі», ініцыяваны індывідуальнымі прадпрымальнікамі Дзмітрыем і Святланай ЛАБКОВІЧАМІ ў 2017-м, першапачаткова быў скіраваны на рашэнне праблем несанкцыянаванай рэкламы. Яго мэтай была распрацоўка якасна новых дошак аб’яў для пад’ездаў дамоў. У канцы 2020 года ідэю адобрылі ў якасці інавацыйнага праекта для рэалізацыі ў таварыстве «Мінскі гарадскі тэхнапарк». Якім чынам дошка аб’яў спалучылася з інавацыямі, расказалі аўтары праекта.

Любое пачынанне, якія б мэты яно ні мела, павінна быць эканамічна абгрунтаваным, інакш энтузіязм з часам абясцэніцца пад цяжарам абставін. Перш за ўсё тут трэба ўспомніць пра выдаткі жыллёва-камунальных службаў на прыборку пад’ездаў. Пры аказанні дадзенай паслугі не абысціся без ручной кваліфікаванай працы, аднак чалавечы фактар часам бывае непрадказальны і патрабуе пастаяннай увагі як з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў, так і з боку спажыўцоў. Укласціся ў нарматывы затрат і рэгламент часу і пры гэтым яшчэ забяспечыць належную якасць здольныя далёка не паўсюль. Тут паспець хоць бы лесвічныя пралёты падмесці ды памыць. А калі па пад’ездзе яшчэ «гуляе» маркетынгавае смецце ў выглядзе буклетаў, а дзверы ды сцены заклееныя папяровымі аб’явамі беспардонных рэкламшчыкаў, дзе ж тут усё паспееш…

Рашэнне праблемы аказалася ў літаральным сэнсе на паверхні… дошкі аб’яў, макет якой і прапанавалі індывідуальныя прадпрымальнікі. Плошчу, прызначаную пад рэкламу, падзялілі на тры часткі: для сацыяльнай рэкламы, для інфармацыйна-выхаваўчых матэрыялаў, для камерцыйных прапаноў.

Поделиться:

1 105 Slice 13 Created with Sketch.


Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

наша команда


remago — это не просто компания,


remago — это семья


оставьте заявку, и мы вам ПЕРЕЗВОНИМ